Блогера Ціханоўскага нечакана адпусцілі з ІЧУ, а ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу яго жонкі

Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу. Зараз ён на волі.

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў зарыманы шостага траўня пад Магілёвам. Яго змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Падчас адбывання гэтых 15 сутак над блогерам адбылося яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 сутак арышту. Акрамя таго, па словах Ціханоўскага, на яго склалі яшчэ шмат пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю сустрэч з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі, паведамляе spring96.org.
Знаходзячыся ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана — падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская 15 траўня падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Сёння стала вядома, што ЦВК зарэгістраваў яе ініцыятыўную групу, піша tut.by.