Беларусь не адказала на ноту амбасадара Украіны аб парушэнні Венскай канвенцыі
Беларускі МЗС не адказаў на ноту амбасадара Украіны Ігара Кізіма, які абвінаваціў беларускі бок у парушэнні Венскай канвэнцыі. Пра гэта паведаміў МЗС Украіны, адказваючы на запыт украінскай службы Свабоды.
Падставай для ноты стала праверка на беларускай мяжы аўтамабіля Кізіма, які 11 верасня вяртаўся з Кіева ў Мінск. Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах прадугледжвае недатыкальнасць маёмасці і транспарту дыпламатаў.
«Украіна пакідае за сабою права дзейнічаць на падставе ўзаемнасці ў сувязі з гэтым інцыдэнтам», — адзначыў МЗС Украіны.
Паводле Радыё Свабода