Бакіеву завочна прысудзілі пажыццёвае зняволенне
Курманбека Бакіева, што уцёк з краіны, прызналі датычным да забойства больш за 80 чалавек у Бішкеку ў 2010 годзе.
Прыхільнікі апазіцыі падпальваюць плакат з выявай прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева на адной з вуліц Бішкека 8 красавіка 2010 Фота: ІТАР-ТАСС, Шарыфулін Валерый
Былы прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў, уцякач з краіны, прызнаны вінаватым у саўдзеле ў арганізацыі масавага забойства 7 красавіка 2010 г. і завочна асуджаны на пажыццёвае зняволенне з
канфіскацыяй маёмасці. Прысуд абвясціў у пятніцу ў Бішкеку старшыня суддзя Дамір Онолбекаў.
Да такога ж тэрміну па аналагічным абвінавачванні быў асуджаны малодшы брат экс-прэзідэнта, былы начальнік Службы дзяржаховы (СДО) Жаныбек (Жаныш) Бакіеў.
Суддзя таксама заявіў, што абодва браты Бакіевы прызнаныя вінаватымі ў замаху на забойства і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Суд пазбавіў іх права займаць дзяржаўныя пасады на працягу трох
гадоў.
Акрамя таго, былі прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 25 гадоў пазбаўлення волі былыя намеснікі начальніка СДО Даніяр Дунганаў і Нурлан Цемірбаеў.
Цемірбаеву таксама ставяць у віну перавышэнне паўнамоцтваў пры дачы загаду ўжываць зброю ў дачыненні да мітынгоўцаў. Такое ж абвінавачанне было прад'яўлена былому кіраўніку спецслужбы
Мурату Суталінаву, які, як і кіраўнікі службы дзяржаховы, быў прызнаны вінаватым у саўдзеле ў забойстве і арганізацыі замаху на забойства. Ён асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі.
Прысуд абвяшчалі пры павышаных мерах бяспекі. Усіх асуджаных выводзілі з залы па адным у шчыльным коле аховы, каб пазбегнуць агрэсіі з боку сваякоў загінулых і пацярпелых.
Сутыкненні ў Бішкеку
Сёмага красавіка 2010 года ў цэнтры Бішкека адбыліся сутыкненні паміж уладай і апазіцыяй, у ходзе якіх больш за 80 чалавек былі забітыя і больш за 300 пацярпелі. У выніку ў Кіргізіі змянілася
ўлада, а былы прэзідэнт збег з краіны і зараз жыве ў Беларусі, дзе таксама знаходзіцца яго малодшы брат Жаныбек Бакіеў. Абодва неаднаразова заяўлялі, што не прызнаюць сябе вінаватымі і лічаць судовы
працэс па іх справе палітычнай замовай.
Суд па падзеях 7 красавіка 2010 доўжыўся чатыры гады. На лаве абвінавачаных апынуліся 28 чалавек, сярод якіх ёсць былыя высокапастаўленыя чыноўнікі адміністрацыі Бакіева і члены
ўрада.
interfax.ru