Аляксандр Мілінкевіч: Фальсіфікуючы выбары, улады падпісваюць сабе смяротны прыгавор
Вынікі мясцовых выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 25 красавіка, сталіся вельмі прадказальнымі: абсалютная большасць кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных арганізацый і рухаў не атрымала
дэпутацкія мандаты.
Партыя БНФ, Рух “За свабоду, незарэгістраваная моладзевая арганізацыя “Маладая Беларусь, якую ўзначальвае былы палітвязень Артур Фінькевіч, засталіся
без сваіх дэпутатаў мясцовых саветаў з прычыны фальсіфікацый пад час выбарчай кампаніі.
Вынікі мясцовых выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 25 красавіка, сталіся вельмі прадказальнымі: абсалютная большасць кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных арганізацый і рухаў не атрымала
дэпутацкія мандаты.
Партыя БНФ, Рух “За свабоду, незарэгістраваная моладзевая арганізацыя “Маладая Беларусь, якую ўзначальвае былы палітвязень Артур Фінькевіч, засталіся
без сваіх дэпутатаў мясцовых саветаў з прычыны фальсіфікацый пад час выбарчай кампаніі.
Як заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кампанію, якая завяршылася галасаваннем 25 красавіка, не проста нельга назваць дэмакратычнай, але яе ўвогуле нельга назваць выбарамі.
“Гэта сімвалічна, што ў несапраўдныя мясцовыя саветы адбыліся несапраўдныя выбары. Сёння можна з поўнай упэўненасцю сказаць, што ўсе гэтыя змены ў выбарчае заканадаўства, якія прымаліся
напярэдадні, сталіся папросту нахабнай насмешкай над беларускім грамадствам, паколькі яны не тое што ніякім чынам не паўплывалі на большую свабоду пад час гэтых выбараў, але пасля ўнясення зменаў у
выбарчае заканадаўства мы пабачылі яшчэ больш нахабныя і яшчэ больш бессэнсоўныя парушэнні, - адзначыў палітык. – Пад час гэтых мясцовых выбараў улада ўжо зусім не змагалася з апанентамі, з
іншадумствам, але ўлада проста змагалася з нейкімі сваімі ўласнымі комплексамі, паколькі той узровень парушэнняў, якія назіраліся паўсюдна і масава, быў абсалютна непатрэбны дзеля таго, каб уладзе
проста атрымаць тыя вынікі, якія яна хацела б атрымаць.
Сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў Аляксей Янукевіч назваў “нацягванне яўкі выбаршчыкаў. “Людзей гвалтоўна гналі на датэрміновае галасаванне, нават па афіцыйных
звестках датэрмінова прагаласавала амаль трыццаць адсоткаў, гэта абсалютна нечуваная, нерэальная лічба. І ў дзень галасавання стаяла задача забяспечыць максімальную яўку, паўсюдна ёсць факты, што
проста бралі вынасную скрыню і хадзілі да тых людзей па спісу, якія да таго моманту яшчэ не прагаласавалі… Апроч таго, паўсюдна адсутнічаў асобны падлік вынікаў датэрміновага галасавання,
чаго патрабуе Выбарчы кодэкс… Гэта сведчыць пра тое, што пад час датэрміновага галасавання адбывалася ўкідванне бюлетэняў, - заявіў кіраўнік Партыі БНФ.
“Настрой добры, таму што мэты, якія мы ставілі перад сабою, у асноўным дасягнуты, - сказаў кіраўнік Руху “За свабоду Аляксандр Мілінкевіч. – Мы хацелі, каб у
выніку выбарчай кампаніі ў грамадстве павялічыўся пратэстны настрой. Нам хацелася, каб людзі больш ведалі пра сітуацыю ў краіне, пра альтэрнатыву, а яна ёсць. Каб людзі больш ведалі пра механізмы
фальсіфікацыі выбараў…
Я праехаў пад час кампаніі па ўсёй Беларусі, апроч Брэстчыны, і я хачу адзначыць, што грамадства стала больш спелым. Няма такой агрэсіўнасці, чорнабеласці, што адныя - за ўладу, другія – за
апазіцыю. Людзі пачынаюць задаваць сабе пытанні, і гэта таксама добры вынік. Людзі з павагай ставяцца да таго, што кажуць альтэрнатыўныя кандыдаты, хаця не ўсе нас падтымліваюць…
Мы працуем з насельніцтвам, а не за працэнты, якія малюе ўлада. Прывяду адзін прыклад з Віцебску, які мне паведаміў Хрыстафор Жалябаў. Там нават не трэба падмяняць бюлетэні па той схеме, якую яны
робяць. Кандыдат ад Руху “За свабоду Зарачанская Раіса. Выбары ў гарсавет (Першамайскі раён Віцебску). Што адбываецца: сядаюць людзі, лічаць галасы. Кожны робіць стосікі, моўчкі,
нібы на пахаванні. Потым сакратар падыходзіць да кожнага, бярэ ў іх таксама моўчкі абрывачак паперкі, на якім яны нешта напісалі, і адносіць сакратару камісіі. Сакратар камісіі мудра бярэ калькулятар
і робіць выгляд, што ён нешта лічыць, таксама моўчкі. Потым забірае ўсё разам з калькулятарам, і разам са старшынём і намеснікам старшыні камісіі яны ідуць у асобны пакой. Потым выходзяць і кажуць:
вынікі вось такія.
Былі нават выпадкі, калі забываліся даць пратаколы на подпіс сябрам камісіі. Кажуць ім: ідзіце дахаты. Жалябаў крычыць: як жа так, вы ідзяце да хаты, але ж вы не падпісалі пратаколы! А тыя
адказваюць: ну, як-небудзь потым. Таму фальсіфікацый мільён… Я думаю, што яны падпісваюць сабе смяротны прыгавор, бо грамадства ўжо адчувае, што паміж ім і ўладай – бездань, і
думка людзей абсалютна не ўлічваецца.
Па словах лідэра “Маладой Беларусі Артура Фінькевіча, ад гэтай структуры кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў вылучаліся 38 чалавек, але з прычыны фальсіфікацый ніхто не быў
абраны дэпутатам. Як распавёў малады палітык, на адным з выбарчых участкаў, дзе ён балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет, у дзень галасавання бегалі дзеці сямі-васьмі гадоў і крычалі, паказваючы на яго
патрэт: не галасуйце за гэтага крымінальніка! “Відаць, іх настроіла дырэктарка той школы, дзе месціцца ўчастак, бо менавіта яна брала ўдзел у тых “тэлешэдэўрах, якія былі
паказаны па БТ і былі скіраваны супраць моладзевых апазіцыйных арганізацый, - выказаў меркаванне Артур Фінькевіч.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі былі адзінадушны ў тым, што пад час гэтых мясцовых выбараў улады правялі генеральную рэпетыцыю будучых выбараў прэзідэнта Беларусі, якія, магчыма, адбудуцца ўжо ў гэтым
годзе.
Аляксандр Мілінкевіч выказаў упэўненасць, што гэтыя выбары ў мясцовыя саветы не будуць прызнаны міжнароднай супольнасцю сапраўднымі, дэмакратычнымі і празрыстымі.
Што да будучых прэзідэнцкіх выбараў, то, на думку Аляксандра Мілінкевіча, больш ліберальнага падыходу з боку ўладаў чакаць не даводзіцца.
“Наадварот, будзе “закручванне гаек, і я лічу, што сігналам гэтага з’яўляецца і працэс Аўтуховіча з сябрамі, і тое, што на Гарадзеншчыне пачалі рабіць кадэбісты
супраць Алеся Зарэмбюка і іншых актывістаў. Гэта вельмі вядомыя людзі, і гэта з боку ўладаў дэманстратыўныя працэсы, каб паказаць, што, маўляў, мы ўсіх паставім на месца, мы нікому не дадзім вольна
дзейнічаць. Пры тым, калі побач з Аўтуховічам сядзіць высокі міліцэйскі чын і высокі чалавек у падаткавай інспекцыі, якія не хацелі знішчаць гэтага чалавека, вось вам і дэманстрацыя: і Аўтуховіч за
сваю актыўнасць палітычную і прадпрымальніцкую, і прадстаўнікі ўлады будуць сядзець побач, калі не будуць выконвацца ўказы зверху. Гэта вельмі сур’ёзныя сігналы, і трэба супраціўляцца
гэтаму, трэба бараніць гэтых людзей, таму што салідарнасць у такіх выпадках – самае галоўнае, - падкрэсліў лідэр Руху “За свабоду.