28 год таму ЗША прызналі незалежнасць Беларусі

Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, пасля Украіны, якая прызнала незалежную Рэспубліку Беларусь.

klinton_v_minske04_logo_1.jpg


Станіслаў Шушкевіч, Біл Клінтан і Вячаслаў Кебіч падчас афіцыйнай сустрэчы, студзень 1994 года. Крыніца: кр.by
На Раство, 25 снежня 1991 года, тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы падчас свайго тэлевезійнага звароту да амерыканскай нацыі абвясціў рашэнне аб прызнанні незалежнасці нашай краіны пасля распаду СССР.

79833047_2694688343910520_3470222533083529216_o.jpg


Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваныя ўжо праз тры дні — 28 снежня. А праз месяц, 31 студзеня 1992 года, у Мінску афіцыйна запрацавала Амбасада ЗША. Першым амерыканскім амбасадарам у нашай краіне стаў Дэвід Суорц, ён займаў гэтую пасаду да 1994 года.
У 1993 годзе адчынілася Амбасады Беларусі ў Вашынгтоне, беларускую дыпмісію ўзначаліў Сяргей Мартынаў.
Беларуска-амерыканскія адносіны развіваліся дынамічна і мелі вялікія перспектывы: у ліпені 1993-га тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч сустрэўся ў Вашынгтоне з Білам Клінтанам. У адказ на візіт кіраўніка беларускага парламента амерыканскі лідар наведаў з аднадзённым візітам Мінск 15 студзеня 1994 года. Тады ж амерыканскі прэзідэнт адведаў і месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій пад Мінскам — урочышча Курапаты. У памяць аб гэтым у мемарыяле ўсталявалі дар прэзідэнта — памятны знак, вядомы як «лава Клінтана», які шматкроць цярпеў і працягвае цярпець ад вандалаў. 

Чытайце таксама: Сустрэць Клінтана



Стаўшы кіраўніком Беларусі, Злучаныя Штаты ў 1995 годзе наведаў і Аляксандр Лукашэнка. З таго ж года пачаў працаваць міжурадавы камітэт па садзейнічанні развіццю амерыканскага бізнесу ў Беларусі.
У 1996 годзе па дамове з ЗША з тэрыторыі Беларусі былі выведзеныя міжкантынентальныя ракеты РС-12м з ядзернымі боегалоўкамі. Паводле дамовы, ЗША і РФ гарантавалі Рэспубліцы Беларусь бяспеку і непрымяненне санкцый.
Аднак з першай паловы 2000-х адносіны Беларусі і ЗША пагоршыліся. У верасні 2004 года ЗША аб'явілі аб намеры дамагацца адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад улады. Пазіцыю ЗША выклаў сенатар Джон Маккейн: «Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Змена рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі ў Беларусі плануецца не ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску».
У кастрычніку Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аднагалосна прагаласавала за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі і яе кіраўніка асабіста. Ад Лукашэнкі запатрабавалі вызваліць палітвязняў, спыніць ціск на апазіцыянераў і незалежных журналістаў, патлумачыць знікненні апазіцыйных палітыкаўдаць вычарпальнае тлумачэньне зьнікненьняў дзеячаў апазіцыі і журналістаў, правесці свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.
У сакавіку 2008 года пачаўся нявырашаны да сёння дыпламатычны канфлікт, у выніку якога штат амерыканскай Амбасады ў Беларусі быў скарочаны з 35 да 5 дыпламатаў. 
Паступовае пацяпленне ў адносінах пачалося ў 2009 годзе. Са жніўня 2014 года амерыканская амбасада ў Мінску аднавіла выдачу віз некаторым катэгорыям беларускіх грамадзян — студэнтам, удзельнікам праграм культурнага абмену, асобам, старэйшым за 70 гадоў. Візы ў Мінску таксама маглі атрымаць грамадзяне, у якіх раней ужо была амерыканская віза.
У канцы жніўня 2018 года пачала працу новы часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур, якая бачыць сваёй мэтай вяртанне ў Мінск паўнавартаснай Амбасады ЗША. З гэтага ж года ў Мінску аднавілі выдачу амерыканскіх віз.
  

Джэніфер Мур

Джэніфер Мур

Нарэшце, сёлета ў верасні ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.