З вуліцы Карла Маркса ў Мінску прыбяруць паркоўкі
Частку вуліцы Карла Маркса ў Мінску зробяць амаль пешаходнай. За кошт парковак.
На архітэктурна-горадабудаўнічым савеце прынялі канцэпцыю развіцця ўчастка мінскай вуліцы Карла Маркса ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай з прыярытэтам для пешаходаў.
Канцэпцыю распрацавалі супрацоўнікі Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвейвераў на транспарце. Яе прадставіў старшыня арганізацыі Юрый Важнік.
Паркоўку на ўчастку ад Валадарскага да Камсамольскай заменяць грамадскімі
прасторамі, у першую чаргу за кошт пашырэння тратуараў. Цяпер пешаходная зона
займае каля 50% прасторы, а будзе больш за 80.
Участкі для стаянкі пакінуць каля рэстарана «Грунвальд» і будынка Мінэнерга. Для руху тут будзе толькі адна паласа ў адзін бок.
На думку Юрыя Важніка, рэалізацыя канцэпцыі павысіць імідж горада, прыцягне турыстаў, павысіць кошт тэрыторыі, палепшыць экалогію.
Чальцы архітэктурнага савета, у тым ліку галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч, практычна аднадушна падтрымалі канцэпцыю.
Паводле naviny.by