Выдавецтва «Галіяфы» рыхтуе беларускую кнігу для падлеткаў

На платформе ulej.by ідзе збор сродкаў на выданне кнігі для падлеткаў «Ключ Дарог. Пачатак» Ліліі Ільюшынай. Гэта першая кніга фэнтэзі-трылогіі «Ключ Дарог», якая ўжо выйшла ў паўфінал міжнароднага конкурсу «Новая дзіцячая кніга−8»

1260x7083877e98b7e736a230984f51c6fd465df8eab8059.jpg


Дзеянне пачынаецца ў краіне чараўніцтва — Англіі, але паколькі ўсе шляхі вядуць не ў Рым, а ў месца, дзе яны былі створаныя, то хутка мы апынемся ў Краіне Дарог ды Каралеўстве Руінаў...

4b970187b82593e0d8319ca40de471464511838b.jpg


Гэта кніга для падлеткаў і пра падлеткаў, то-бок пра тое, чаго найменей па-беларуску, і, канешне, для ўсіх, хто жадае чытаць пра падарожжы, загадкі і таямніцы, сяброўства і выпрабаванні — усё, чым адметнае фэнтэзі. Мастачка Ганна Радзько зрабіла вокладку кнігі яркай і стылёвай, таму трымаць кнігу ў руках будзе не менш файна, чым на кніжнай паліцы. 
Падтрымаць выданне кнігі і замовіць для сябе экзэмпляр можна тут.

b7d8f1d697f05855376900868f19cc5c42fd81c3.jpg