Вас чакае чароўны свет выцінанкі

18 верасня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адкрываецца выстава «Чароўны свет выцінанкі».

5_52.jpg

Удзельнікі выставы — унікальныя аўтары, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці: Галіна Жураўлёва, дыпламант Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2014, 2017 гг), выкладчык Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Наталля Клімко, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў, прыхільнік традыцыйнага мастацтва Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, Наталля Клютко, педагог дадатковай адукацыі Косаўскай сярэдняй школы, Вольга Налівайка, педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска, удзельніца міжнародных конкурсаў у Беларусі, Літве, Польшча, Валянціна Слюнчанка, выкладчык выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельніца міжнародных выстаў у Беларусі, Расіі, Украіне.

***

На тэрыторыі Беларусі выцінанка распаўсюджваецца з XVI ст. У асяродку шляхты існавала сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, бытавых сцэн). Пашырэнне выцінанкі ў беларускім народным побыце прыпадае на канец ХІХ — пачатак ХХ стст. і звязана са зменамі ў характары народнага  жылля, з адноснай даступнасцю і таннасцю паперы, з новымі тэндэнцыямі ў народным мастацтве. З канца ХІХ ст. знікаюць курныя хаты, на змену якім прыходзяць так званыя “чыстыя”, што выклікала патрэбу ў аздабленні інтэр’ера, стымулявала пашырэнне новых відаў беларускага народнага мастацтва. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вокны, мэблю, паліцы для посуду, абразоў (www.ethno-tour.grsu.by).

 

Выстава падрыхтавана ​​сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці.

У рамках выставачнага праекта адбудуцца майстар-класы і творчыя сустрэчы з аўтарамі.

Выстава будзе працаваць да 28 верасня.

 

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98

(Павел Сапоцька, дырэктар галерэі)

 

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон / факс: 327-26-12