У Пружанах адкрылася першая персанальная выстава Алеся і Юліі Шацілаў

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” у пятніцу, 20 верасня, адкрылася першая персанальная выставы маладых беларускіх мастакоў з Мінска мужа і жонкі Алеся і Юліі Шацілаў.



p9200166.jpg

Алесь цяпер працуе выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а Юлія кіруе гуртком “Графіка” ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Чаму менавіта ў Пружанах адкрылася персанальная выстава мінскіх мастакоў? Таму што Юліі Шаціла нарадзілася ў Пружанах, таму адсюль і вырашылі пачаць маладыя мастакі свой прафесійны шлях у мастацтва. Юлія выставіла свае літаграфіі, якія назвала “Час знікае”, а Алесь — скульптурныя творы пад агульнай назвай “Музыкі”.

p9200141.jpg

Алесь і Юля Шацілы з’яўляюцца сябрамі Беларускага саюза мастакоў, яны пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выставаў. Творы Юліі Шаціла знаходзяцца ў Sakima Art Museum Okinawa Prefecture (Японія), Mestske museum a galerie Breclav (Чэхія), скульптурныя творы Алеся Шацілы экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеі імя Якуба Коласа ў Мінску, у Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе і ў прыватных зборах.

p9200151.jpg

Выстава маладых мастакоў у Пружанскім палацыку працягнецца адзін месяц.

Фота аўтара