У Мінску зафарбавалі палову графіці «Чалавек без імя»
Днём 27 ліпеня мінскія рамонтнікі пачалі зафарбоўваць мурал «Man with no name», які грэчаскі мастак iNo намаляваў у 2015 годзе ў межах фестывалю Urban Myths на доме па вуліцы Варанянскага, павекдамляе «Радыё Свабода».
У 2016 годзе Мінгарвыканкам вырашыў, што «парадак стварэння твораў манументальнага мастацтву не быў даведзены да некаторых аўтараў», таму адну з працаў арт-фэсту варта зафарбаваць або змяніць. Аўтара абавязвалі даказаць, што работа мае быць.
Пры тым падчас Urban Myths гарадскія ўлады не патрабавалі загадзя эскізаў дзеля атрымання экспертнага заключэння Мінскай гарадской мастацка-экспертнай рады.
Супраць «Man with no name» выступіла жыхарка суседняга дому Настасся Ерамеева, якая сцвярджала, што работа нагадвае ёй «анёла смерці». У петыцыі на Change.org яна выступіла супраць многіх іншых манументальных прац у Мінску, створаных у межах праектаў «Urban Myths» і «Vulica Brasil», знайшоўшы ў кожнай нешта негатыўнае.
Петыцыя Ерамеевай набрала 223 подпісы, але каментары супраць петыцыі набралі сумарна амаль тысячу лайкаў. Тым часам петыцыя за тое, каб зафарбаваць саму Ерамееву, набрала амаль 2300 подпісаў.
Чыноўнікі прызнавалі, што атрымалі вялікую колькасць зваротаў з просьбай захаваць графіці «Чалавек без імя».
Гэта не першае мастацкае графіці, якое вырашылі зафарбаваць. Так, чыноўнікам не падабаліся выявы і Васіля Быкава, і Аль Капонэ — у выніку яны зніклі.