У канцы траўня пройдзе фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі
Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» – гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады і абмеркаванне далейшага развіцця галіны.
Падзея адбудзецца з 27 па 31 траўня ў менскім культурным інкубатары «Ok16» (вул. Кастрычніцкая, 16).
Фестываль збярэ выдаўцоў і аўтараў, крытыкаў, ілюстратараў, перакладчыкаў ды чытачоў. На выставе вы зможаце ўбачыць прадукцыю выдавецтваў «ARCHE», «Галіяфы», «Зміцер Колас», «Кнігазбор», «Лимариус», «Логвінаў», «Тэхналогія», «Экономпресс», «Янушкевіч» і інш.
На фестывалі адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы, майстар-класы і прэзентацыі новых кніг беларускіх выдавецтваў. Прадугледжаны і адмысловы Дзіцячы фармат: забавы для маленькіх і прэзентацыі дзіцячых кніг.
Удзел у «Прадмове» возьмуць Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Павел Касцюкевіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Арганізатары запрашаюць выдавецтвы і арганізацыі, звязаныя з кніжнай справай, далучацца да падзеі. Для гэтага трэба зарэгістарвацца па спасылцы.
Каб правесці сваю падзею ў межах фестывалю, трэба запоўніць анкету па спасылцы.
Заяўкі на фестываль і выставу прымаюцца да 14 траўня.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Установа культуры «Кніжны офіс».
Партнёры фестывалю: «ОК16», Symbal.by, «Арт-Сядзіба», РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», «БФП – беларуская філасофская прастора», «Будзьма беларусамі!», «Лятучы ўніверсітэт», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і інш.
Кантакты для сувязі: pradmova@gmail.com,
+375297738443 (Павал), +375445424342 (Аляксандра)
Паводле belsat.eu