Што цікавага на XXV Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы?
28 лютага распачынае сваю работу юбілейная XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Асноўная тэма сёлетняй выставы: «Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы».
Ганаровым госцем у гэтым годзе будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан. Традыцыйна чакаецца ўдзел выдавецтваў з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, ЗША і КНР. Выстава пройдзе ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» (Мінск, праспект Пераможцаў, 14) па 4 сакавіка.
Што цікавага чакае на выставе беларускага кнігалюба?
На стэндзе ганаровага госця запланавана выстава Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі «Сербская літаратура ў Першай сусветнай вайне». Пройдуць творчыя сустрэчы з сербскім празаікам Горанам Петравічам, Даянай Лазаравіч (перакладчыца на сербскую мову зборніка Максіма Багдановіча «Вянок»). Адбудзецца сербска-беларуская літаратурная сустрэча «Творчы і навуковы тандэм: Іван Чарота і Драган Лакічавіч», прэзентацыі зборніка сербскай паэзіі, прадстаўлены падборкі беларускай паэзіі ў сербскім часопісе «Повелья» і сербскай у беларускіх часопісах.
Значнай падзеяй стане прэзентацыя выдання «Энцыклапедыя Кітая» на беларускай мове.
А на нацыянальным стэндзе Беларусі будуць арганізаваны шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі новых кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі. Kniharnia.by на сумесным стэндзе з выдавецтвам «Янушкевіч» 3 сакавіка правядзе аўтограф-сэсію з Альгердам Бахарэвічам і Людмілай Рублеўскай. На стэндзе «Мастацкая літаратура» пройдуць аўтограф-сесіі з Віктарам Шніпам («Пугачоўскі цырульнік», «Заўтра была адліга»), Аксанай Спрынчан («Смачная кніга»), Валерыям Гапеевым («Мая мілая ведзьма»), а таксама з маладой аўтаркай Станіславай Умец («Сэрца Сакры: фэнтэзі»).
На працягу ўсёй выставы будзе працаваць экспазіцыя «Друкаваны двор XVI стагоддзя» (вытворчасць паперы па старадаўняй тэхналогіі, дэманстрацыя ўзноўленага па гравюрах і кнігам друкаванага станка XVI стагоддзя, з дапамогай друкаванай формы рэпрадукцыя ліста з Бібліі Францыска Скарыны).
Экспазіцыя "Друкаваны двор XVI стагоддзя"
Амбасада ЗША на сваім стэндзе пазнаёміць з мастацтвам Злучаных Штатаў, а таксама правядзе майстар-класы, прэзентацыі, віктарыны і інш. На стэндзе Вялікабрытаніі можна паўдзельнічаць у конкурсах, пагартаць і выйграць кнігі на ангельскай мове, папіць добрай гарбаты.
Кнігі ад Амбасады Вялікабрытаніі, падрыхтаваныя да выставы
Пасольства Германіі на стэндзе Goethe-Institut Minsk прадставіць кніжную калекцыю для дзяцей і юнацтва, двухмоўную літаратуру, падборку нямецкамоўнай белетрыстыкі пад назвай «Кнігі, пра якія размаўляюць», калекцыю кніг «Самыя прыгожыя нямецкія кнігі 2017 года», а таксама кнігі-намінанты з лонг-ліста Нямецкай кніжнай прэміі 2017 года.
Пасольства Рэспублікі Польшча разам з Польскім інстытутам у Мінску (Instytut Polski w Mińsku) і кракаўскім Інстытутам кнігі (Instytut Książki) прапануе найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. А на адну з прэзентацый запрошаны спецыяльны госць – Піт Паўлаў ( N.R.M.). На польскім стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзентацыях.
Кнігі ў перакладзе з польскай ад Пасольства РП разам з Інстытутам Польскім у Мінску
Прапануем таксама кароткі спіс мерапрыемстваў, якія, магчыма, вас зацікавяць:
28 лютага (серада)12.00-12.40. Урачыстае адкрыццё. Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі 13.00-13.30. Прэзентацыя энцыклапедыі «Францыск Скарына». Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі», Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі10.00-19.00 (штодня). Экспазіцыя «Друкаваны двор XVI стагоддзя». Нацыянальны стэнд Беларусі11.00-12.00. Прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя казкі». Гульнявы квэст, падарункі ад выдавецтва. Арганізатар: выдавецтва «Пачатковая школа». Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі12.40-13.30. Адкрыццё Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Сербія. Стэнд Рэспублікі Сербія12.00-13.00. Віктар Шніп. «Пугачоўскі цырульнік», «Заўтра была адліга». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура»15.00-16.00. Аксана Спрынчан. «Смачная кніга». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 16.00-17.00. Віктарына па сюжэтах італьянскіх кніг з удзелам Дома італьянскай мовы і культуры «Дантэ». Арганізатар: Пасольства Італіі. Стэнд Пасольствы Італіі
1 сакавіка (чацвер)16.30-17.00. Прэзентацыя кнігі «Прогулки по Минску» з удзелам аўтара Міхася Позднякова. Аўтограф-сесія аўтара. Арганізатар: выдавецтва «Народная асвета»11.00-12.00. Прэзентацыя кнігі «Азбука ў вершах і малюнках» з удзелам аўтара В.Кажура. Аўтограф-сесія. Арганізатар: выдавецтва «Пачатковая школа». Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі11.30-12.30. Станіслава Умец. Фэнтэзі «Сэрца Сакры». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 12.00-13.00. «Беларускі касцюм». Прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара В.М. Белявінай. Стэнд выдавецтва «Беларусь»17.30-18.30. Сустрэча з аўтарам гістарычных кніг, публіцыстам Славамірам Коперам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай». Стэнд Рэспублікі Польшча
2 сакавіка (пятніца) 10.00-10.30. Прэзентацыя кнігі «Вялікі князь Вітаўт». Серыя «Вялікія князі ВКЛ». Арганізатар: выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі 14.00-15.00. Гутарка доктара філалагічных навук, прафесары Івана Аляксеевіча Чароты з Мар'янай Станішыч на тэму «Янка Купала і Дэсанка Максімовіч». Стэнд Рэспублікі Сербія12.30-13.30. Станіслава Умец. «Сэрца Сакры». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 14.00-15.00. Аксана Спрынчан. «Смачная кніга». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 15.00-18.00. Прэзентацыя кнігі Яна Дуглаша «Грунвальдская бітва» (пераклад А. Вашчанка), Стэнд СПБ. 15.30-16.30. Таццяна Мушынская. «Мак таўклі камары». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура»16.00-17.00. Адкрыты ўрок для дарослых з прэзентацыяй падручнікаў па італьянскай мове для замежных студэнтаў з удзелам Дома італьянскай мовы і культуры «Дантэ». Стэнд Пасольствы Італіі17.00-18.00. Алесь Белы (Кухмістр Верашчака). «Сакатала бочачка». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч»17.00-18.30. Сустрэча з аўтарамі і прэзентацыі кніг для дзяцей: Я.Колас «Сонцавы косы», Н. Галіноўская «Вяселая пясочніца», Т. Мушынская «Мак таўклі камары», Я. Хвалей «Прынцэса тусоўкі», В. Гапееў «Мая мілая ведзьма», А. Карлюкевіч «Як васількі пра сваю крыўду забыліся», А. Спрынчан «Смачная кніга», П. Грынчанка «Дзіцячы атлас Беларусі». У праграме: спектакль тэатра «Батлейка», народныя мелодыі на старадаўніх інструментах у выкананні музыкі Яраша Малішэўскага, дзіцячыя аўтарскія песні ў выкананні Сяржука Мінскевіча, конкурсы, віктарыны. Арганізатар: выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі 17.30-18.30. Віктар Шніп. «Пугачоўскі цырульнік», «Заўтра была адліга». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура»
3 сакавіка (субота)12.00-13.00. Адкрыты ўрок для дзяцей з прэзентацыяй падручнікаў па італьянскай мове з удзелам Дома італьянскай мовы і культуры «Дантэ». Стэнд Пасольствы Італіі12.00-13.00. Тэатралізаваныя чытанні «Суперкнігі пра Біла з Болаю» швецкага дзіцячага пісьменніка Гунілы Бергстрома. Арганізатар: Пасольства Швецыі. Канферэнц-зала Адміністрацыйнага комплексу13.10-14.10. Семінар па навучанні ў Вялікабрытаніі. Арганізатар: Пасольства Вялікабрытаніі, кампанія DeliusTerra. Канферэнц-зала Адміністрацыйнага комплексу14:00-15:00. Прэзентацыя знакамітага рамана польскага пісьменніка Баляслава Пруса «Лялька» ў перакладзе на беларускую мову. Стэнд Рэспублікі Польшча15.00-16.00. Правядзенне майстар-класаў народных майстроў – аўтараў серыі кніг «Энцыклапедыя народнага майстра»: вышыўкі, лоза- і саломапляцення, вырабы лялек, аўтограф-сесія аўтараў кніг серыі, прысвечаных народнай творчасці. Стэнд выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі» 15.30-16.30. Валеры Гапееў. «Мая мілая ведзьма». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура»16.00-17.00. Людміла Рублеўская. Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч». 17.00-18.00. Прэзентацыя перакладу першай часткі знакамітай «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага «Яблычак». Спецыяльны госць – Піт Паўлаў. Стэнд Рэспублікі Польшча17.00-18.00. Аляксандр Гужалоўскі. «Чырвоны аловак. Кніга 2». Аўтограф-сэсія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч» 17.00-18.00. Альгерд Бахарэвіч. Аўтограф-сэсія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч» сумесна з kniharnia.by
4 сакавіка (нядзеля)11.00-12.00. Пьерпаала Бетоні прадстаўляе «"Даніэліна" і цуд са страчанымі штонікамі: Новая кніга па італьянскай мове для дзяцей». Стэнд Пасольствы Італіі11.30-12.30. Аксана Спрынчан. «Смачная кніга». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 12.00-13.30. Прэзентацыя кулінарнай кнігі Я. Фургаліньскай «Польская кухня. Адчуй смак традыцый» і майстар-клас з дэгустацыяй. Кавярня «Меркурый» (БелЭкспа, пр. Пераможцаў, 14) 12.30-13.00. Паліна Грынчанка. «Дзіцячы атлас Беларусі». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура»13.00-13.30. Станіслава Умец. «Сэрца Сакры». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Мастацкая літаратура» 13.00 -13.30. Андрэй Вашкевіч. «Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу». Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч»13.00-14.00. Аўтарская сустрэча з пісьменнікамі Яўгеніяй Пастарнак і Андрэем Жвалеўскім. Прэзентацыя кніг. Канферэнц-зала Адміністрацыйнага комплексу14.00-15.00. Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка французскай літаратуры» Стэнд выдавецтва «Макбел»