Шматгадовы вядучы «Славянскага базара» адмовіўся весці шоу

Украінскі тэлевядучы Цімур Мірашнічэнка, які шмат гадоў быў адным з вядучых «Славянскага базара», у гэтым годзе адмовіўся весці шоу.

Цімур Мірашнічэнка

Цімур Мірашнічэнка


Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.

«Я не еду на “Славянскі базар”. Я працягваю каментаваць “Еўрабачанне”!

“Славянскі базар”. Я больш за 10 гадоў быў вядучым гэтага мерапрыемства ад Украіны. Усе гэтыя гады гэта была гісторыя пра музыку. Аж да гэтага года, калі сітуацыя ў Беларусі напружылася настолькі, што наўрад ці фестываль можа застацца ў баку ад палітыкі. Я не еду ў Віцебск і паведаміў пра гэта арганізатарам.

Да сустрэчы ў эфірах ва Украіне і для Украіны!» — напісаў Цімур.

Нагадаем, раней на «Славянскі базар» адмовіліся ехаць гурт «Ронда», украінская спявачка Maruv, комік Міхаіл Галусцян. Пры гэтым некаторыя з іх нават не ведалі, што заяўленыя для ўдзелу ў «Славянскім базары» — да таго часу, пакуль прыхільнікі не пераслалі ім афішу мерапрыемства.