Сьмяемся з «Маланкай»: пра што жартавалі прадзеды

Беларускі часопіс «Маланка» выдаваўся з 15 студзеня 1926 года напрацягу трох гадоў. Сатыра, гумар у тэкстах і малюнках напаўнялі сабою кожны нумар. Сярод знакамітых ілюстратараў значыліся Язэп Драздовіч і Язэп Горыд. Павесялімся!

Часопіс Маланка

Часопіс Маланка

Часопіс зьмяшчаў сатырычная і проста прыгожыя творы беларускіх літаратараў. Пачынаючы з Янкі Купалы і Якуба Коласа, і сканчваючы простымі сьмяротнымі.

Памыліўся

 Ваша жонка ёсьць гэтакая прыгожая, — кажа сусед да суседа, што як толькі яе бачу, дык заўсёды прыходзяць мне на мысьль словы малітвы Гасподняй: «і ня вядзі нас на спакушэньне».

 Шкада, што вы яе добра ня ведаеце,  адказвае муж, бо каб вы яе ведалі, дык на ўвесь голас крычалі б: «Але збаў нас ад злога. Амэн!»

Зімой

Муж да жонкі: Чаму, Марылька, нічога ня робіш?

Жонка: Калі цяпер, зімой, дзень гэтакі кароткі, што няварта пачынаць працы.

Часопіс Маланка

Часопіс Маланка

Ня ведае

 Калі ты аддасі мае 50 злотых?

 А скуль я магу ведаць? Што я: варажбіт, ці хірамант?

Часопіс Маланка

Часопіс Маланка

Справядлівасьць прыроды

А ці ведаеш, на што Бог стварыў бульбу?

 На тое, каб людзі мелі што есьці.

 Не, мусіць на тое, каб бедны чалавек мог таксама дзёрці з чаго кольвечы шкуру.

Не разумее

 Не разумею я сучасных людзей,  кажа сусед да суседа,  наракаюць, што ў нас блага жывецца, а як мне здаецца, дык у нас жывецца як у раю...

 Чаму, - перабівае сусед.

 Як, чаму? Чытаў жа ты, што ў раю ня трэба нічога рабіць, ні піць, ні есьці,  у Польшчы таксама, бо няма чаго.

Часопіс Маланка

Часопіс Маланка

Сарамлівая

Зося: Янка, аб чым гэта ты думаеш?

Янка: Аб тым, аб чым і ты!

Зося: Фу,  як табе ня сорамна.

Дзяржаўны банк у Маскве

Камісар банку чытае ліст, атрыманы з аднаго з кааператыўных банкаў Менскае акругі, пісаны па-беларуску і нічога ня могучы разабраць, заве сакратара Яковлева.

 Тов. Яковлев, прочтите, пожалуйста, чего они хотят?

Яковлев (чытае ў паўголаса)  «У адказ на Ваш загад паведамляем, што справаздачу за мінулы час, гэта значыць да 31 сьнежня ўключна вышлем Вам каля 15 студзеня г.г.»

 «Отказ»?.. но в чём же мы им отказали?

 «Загад»  это видно описка, надо читать «за год». «Справаздача»  ну этого никак не поймёш? «Час», «снежанія», «уключна»... и причём тут «уключна», ведь это не лодка... а тут совсем не понимаю. «Студень»  на кой чорт нам их студень, у нас не ресторан и не потребительное общество.

Яковлев (зварочваючыся да Камісара і аддаючы яму ліст)

 Нет, товарищ, этого языка никак не поймёш, ну и понавыдумали мы этих республик... Со временем беды только наберёмся.

 Камісар,  садитесь и пишите – (дыктуе) ... кооперативному Банку.

В ответ на письмо Ваше №... уведомляю, что за неимением в нашем банке лиц, владеющих языком, на коем написано Ваше письмо, по существу ответить Вам не могу.

Впредь при переписке с нами приказываю пользоваться исключительно русским языком.

Если же у Вас нет лиц, владеющих русским языком, то можете писать на немецком, английском, еврейском, польском и китайском языке.

Часопіс Маланка

Часопіс Маланка

У судзе

 Сьведка, як ваша імя і прозьвішча?

 Мікола Касаты.

 Колькі гадоў?

 Восемдзясят два.

 Дзеці ёсьць?

 Нямашака.

 Сакратар, запішыце, што дзяцей няма. Ну расказвайце, Касаты, што вам ведама ў гэтай справе?

 Іду я, значыцца, з сваім сынам Гаўрылам...

 Пачакайце. Вы ж казалі, што ў вас дзяцей няма.

 Але няма.

 Ну, кажыце далей.

 Іду я з сынам Гаўрылам праз поле...

 З сынам Гаўрылам? А вы ж казалі, што ў вас дзяцей няма.

 Ну, няма.

 А сын Гаўрыла?

 Якое ж ён дзіця... Яму ўжо пяцьдзясят гадоў стукнула.