Паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску
13–16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.
На Фестывалі (http://stralcou-fest.by/) выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis — Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку — серый “Пункт адліку” і “Кнігарня пісьменніка”, зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай “Канец і пачатак” з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю таксама чакаюцца музычныя выступы і паказ першага прафесійнага буктрэйлера.
Месцы правядзення:
· 13, 14, 16 лютага — Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад'езд, другі паверх);
· 15 лютага — Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх)
Праграма
13 лютага, чацвер (“ЦЭХ”)
18.30. Прэзентацыя кнігі Ўладзя Лянкевіча “70 % вады”.
Удзельнічаюць Уладзь Лянкевіч і гурт TonqiXod, а таксама Каця Зыкава, Марыя Мартысевіч, Юля Цімафеева, Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч.
14 лютага, пятніца (“ЦЭХ”)
18.00. Адкрыццё фестывалю. Адальстэйн Асбэрг (Ісландыя), Раіса Баравікова, Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк (Украіна), Юлюс Келерас, Данатас Пятрошус (Літва), Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія).
19.00. СЛЭМ-СЭЙШН. Зборная Беларусі – Зборная Свету. Вядзе Андрэй Хадановіч. З удзелам Сяргея Пукста.
15 лютага, субота (Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску)
14.00. Паказ першага прафесійнага буктрэйлера “Смаленне вепрука”. Сустрэча са стваральнікам Змітром Вайноўскім.
14.30. Прэзентацыя зборніка “Азёрная школа паэзіі” пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка. Удзельнічаюць Андрэй Адамовіч, Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ганна Мананкова, Марыя Пушкіна, Наталля Рак, Антон Рудак, Юля Цімафеева.
15.30. Прэзентацыя электронных кніг BYBOOKS. Удзельнічаюць Ася Волкава, Ліна Казакова, Воля Чайкоўская, Яўген Ліпковіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч. Мадэратар Павал Капанскі.
16.30. Раман Яраш. Акустычны канцэрт.
17.00. Чытаюць паэты-госці фестывалю: Адальстэйн Асбэрг (Ісландыя), Ірына Бельская (Наваполацк-Мінск), Марыя Галіна, Аркадзь Штыпель (Расія), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў), Наста Кудасава (Карэлічы), Дар’я Ліс (Залессе), Валеры Руселік (Горадня), а таксама перакладчыкі Альгерд Бахарэвіч і Ірына Герасімовіч.
18.30. “Magnus Ducatus Poesis — Вялікае Княства Паэзіі”. Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Антон Рудак (Беларусь), Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва), Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія), Адам Відэман, Агнешка Мірахіна (Польшча), Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк, Юрый Завадскі (Украіна). З удзелам музыкі Яўгена Барышнікава. Мадэратар Андрэй Хадановіч
16 лютага, нядзеля (“ЦЭХ”)
17.00. “Вецер з Захаду”: прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Глазава “Время собственное”. Удзельнічаюць Васіль Барысюк, Ярына Дашына, Павел Капанскі, Сяргей Прылуцкі, Уладзімір Глазаў (Берасце).
18.00. “3+3”: прэзентацыя кніг Кірылы Анохіна, Віялеты Пачкоўскай, Тані Скарынкінай, Анатоля Івашчанкі, Генадзя Лапаціна, Усевалада Сцебуракі (серыя “Пункт адліку” і серыя “Кнігарня пісьменніка”).
19.00. Прэзентацыя кнігі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”. Удзел бяруць паэты Агнешка Мірахіна і Адам Відэман (Польшча), музыкі Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, перакладчыкі Анастасія Векшына (Польшча-Расія), Марына Казлоўская, Сяргей Прылуцкі і Андрэй Хадановіч.
Навіны Фестывалю на сайцеhttp://stralcou-fest.by/