Пачаўся Трэці варшаўскі кінафестываль Bulbamovie

Цягам першага дня ў кінатэатры “LUNA” на конкурснай частцы прысутныя маглі паглядзець 16 стужак. Пераможцаў конкурснай часткі чакаюць ўзнагароды ды статуэткі ў выглядзе бульбы. 



zzzzbulmages.jpg

Беларускае кіно цікавае ў кожным аспекце, зазначае кінакрытык Пётр Чэркаўскі:

Параўноўваючы сёлетнія стужкі, якія мы можам паглядзець у межах кінафестывалю, з тымі фільмамі, якія бачылі год ці два таму, магу сказаць, што мы назіраем тэндэнцыю руху ў добрым кірунку. Рэжысёры становяцца больш смелымі, выходзяць за межы фільмовай формы. Таму больш могуць распавесці не толькі мовай гукаў і словаў, але і мовай самой кінастужкі.

Кінафестываль Bulbamovie адбываецца ўжо трэці раз. У гэтым годзе можна будзе паглядзець таксама стужку “Кастусь Каліноўскі” 1927 года Уладзіміра Гардзіна і стужку “Жыве Беларусь” Кшыштафа Лукашэвіча, пасля якога запланаваная дыскусія.

* * *

У межах Варшаўскага кінафестывалю Бульбамуві адбудзецца канцэрт беларускай рок-групы Akute. Беларускі гурт падтрымае польскі гурт з Сейн NOLOGO. Як зазначае барабаншчык Павал Філатаў канцэрт будзе на пазітыве.

— Мы будзем выконаць песні з 1-га, 2-га і 3-га альбому… Што сёння можна чакаць? Пазітыў, добры настрой, бо мы заўсёды радыя падараваць сваім слухачам добры настрой.

Вікторыя Сцепановіч, Беларускае Радыё Рацыя