Новая кніга Алега Трусава
Напрыканцы студзеня выйшла чарговая кніга А.Трусава "Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі". Кніга прысвечана беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліту да канца савецкай эпохі.
![thumb1.jpg thumb1.jpg](/img/v1/news/full/thumb1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акрамя культавага і абарончага дойлідства, аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў, каналаў.
Кніга напісана ў папулярнай форме, мае больш за 300 ілюстрацый. Яна будзе карыснай для выкладчыкаў, студэнтаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў, для ўсіх тых, хто любіць нашу Беларусь.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў сядзібе ТБМ (Румянцава, 13, Мінск)
26 лютага (чацвер). Пачатак у 18.30