Мінск — у цэнтры Вялікага Княства Паэзіі
У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе амбасада Літвы і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашаюць на вечар Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса «Водбліскі Вялікага княства», якія пройдуць у галерэі «Ў» 11 ліпеня.
У літаратурным праекце Magnus Ducatus Poesis, які з 2006 года аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае, сёлета возьмуць удзел літоўскія паэты:
Эўгеніюс Алішанка,
Владас Бразюнас,
Марыюс Бурокас,
Антанас А. Ёнінас,
Альвідас Шляпікас
і беларускія паэты:
Андрэй Адамовіч,
Алеся Башарымава,
Вера Бурлак,
Галіна Дубянецкая,
Алесь Разанаў.
Падчас літаратурнага мерапрыемства выступіць музыка Тодар Кашкурэвіч.
Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.
Пачатак у 20.30. Адрас галерэі «Ў»: пр-т. Незалежнасці, 37А. (Мінск)