Літаратура, магія, каханне. Старыя фільмы для новай восені
Восень паціху ўжо адбірае ў лета цяпло і сонца, і трэба шукаць, чым сагрэцца, калі наступяць халодныя дажджлівыя вечары. Як наконт любімых фільмаў?
З надыходам восені асабліва хочацца акунуцца ў атмасферу ўтульнасці і цяпла, а што можа лепш спрыяць гэтаму, чым прагляд фільмаў, якія перадаюць усе адценні гэтага чароўнага часу года? Пакуль за вокнамі пачынае падаць лісце і дзьме прахалодны вецер, прапануем вам падборку кінастужак, якія з’яўляюцца ідэальным спадарожнікам восеньскіх вечароў.
«PALATNO» падказвае пяць фільмаў, якія ідэальна перадаюць восеньскі настрой і дапамогуць вам адчуць атмасферу гэтай пары.
«Суполка мёртвых паэтаў» («Dead Poets Society»)
Год: 1989
Рэжысёр: Пітэр Вір
Падзеі ў фільме адбываюцца ў прыватнай школе для хлопчыкаў, дзе пачынаецца новы навучальны год. Восеньская атмасфера кампуса, у якой выкладчык англійскай літаратуры натхняе сваіх вучняў на самавыяўленне і любоў да паэзіі, робіць фільм ідэальным для прагляду ў доўгі восеньскі вечар.
Гісторыя вяртае гледача ў 1950-я гады. Сюжэт закручваецца ў прыватнай школе для хлопчыкаў у Вермонце. Нам расказваюць пра студэнтаў, жыццё якіх змяняецца пасля прыходу новага настаўніка англійскай літаратуры Джона Кіцінга (грае Робін Уільямс). Кіцінг заахвочвае вучняў думаць самастойна, адхіляцца ад традыцыйных норм і выказваць свае думкі пра паэзію. Пад яго ўплывам студэнты адраджаюць «Суполку мёртвых паэтаў» — таемны клуб, дзе яны збіраюцца па начах, каб чытаць паэзію і разважаць пра жыццё. Гэта натхняе іх на даследаванне сваіх жаданняў і памкненняў, але і таксама да канфліктаў з навакольным светам і ўласнымі бацькамі.
«Калі Гары сустрэў Салі» («When Harry Met Sally»)
Год: 1989
Рэжысёр: Роб Райнер
Сюжэт рамантычнай камедыі часткова адбываецца восенню ў Нью-Ёрку: гэта прыгожыя кадры, якія перадаюць чароўнасць восеньскіх паркаў і вулачак. У фільме лёгкая і душэўная атмасфера, і гэта робіць яго ідэальным для прагляду з кубачкам гарачай гарбаты.
Фільм пачынаецца з выпадковага знаёмства Гары і Салі, калі яны разам едуць з Чыкага ў Нью-Ёрк пасля заканчэння ўніверсітэта. Першапачаткова яны не вельмі ладзяць, але з цягам часу іх шляхі працягваюць перасякацца. Паступова паміж імі ўзнікае сяброўства, якое з часам перарастае ў нешта большае.
«Дзень сурка» («Groundhog Day»)
Год: 1993
Рэжысёр: Гаральд Раміс
Так-так, сюжэт фільма разгортваецца ўзімку, але яго настрой добра падсуе для восеньскіх роздумаў.
Цынічны і эгаістычны тэлевізійны журналіст Філ адпраўляецца ў невялікі гарадок, каб асвятліць мясцовае свята Дзень сурка. Пасля нязначнага дня працы ён раптам аказваецца ў часавай пастцы, дзе пражывае адзін і той жа дзень зноў і зноў. Нібы «зацыклены» на 2 лютага, Філ спрабуе розныя спосабы выйсці з гэтай сітуацыі: ад нязмушаных забавак да адчаю, а затым да змены свайго стаўлення да жыцця.
«Практычная магія» («Practical Magic»)
Год: 1998
Рэжысёр: Грыфін Дан
Фільм пра двух сясцёр-вядзьмарак спалучае ў сабе магію, рамантыку і лёгкую таямнічасць. Восеньская атмасфера, Дзень усіх святых, апалае лісце і сямейныя святы робяць яго цудоўным выбарам для прагляду ў халодны вечар.
З дзяцінства сёстры Салі і Джыліян ведалі, што яны паходзяць з сям’і вядзьмарак. Аднак разам з гэтым іх сям’я праклятая: кожны мужчына, якога яны кахаюць, будзе трагічна гінуць. Калі Джыліян трапляе ў небяспечную сітуацыю з яе бойфрэндам, сёстры выкарыстоўваюць магію, каб абараніцца. Выкарыстанне магіі прыводзяць да яшчэ большых праблем. Разам сёстры павінны змагацца з цёмнымі сіламі, якія пагражаюць ім, і знайсці шлях да шчасця, пераадолеўшы сямейнае пракляцце.
«Гары Потэр і філасофскі камень» («Harry Potter and the Sorcerer’s Stone»)
Год: 2001
Рэжысёр: Крыс Каламбус
Як можна пачынаць восень без прагляду «Гары Потэра»? Першы фільм у серыі пра юнака-чараўніка, з усімі яго магічнымі дэталямі і восеньскай атмасферай школы, пагрузіць і ў пачатак прыгод Гары Потэры, і падорыць вам восеньскі настрой.
Першая частка знакамітай серыі фільмаў расказвае пра гісторыю хлопчыка Гары Потэры. Ён расце ў цяжкіх умовах у доме сваіх цёткі і дзядзькі. На свой адзінаццаты дзень нараджэння Гары даведваецца, што ён — чараўнік. Яго запрашаюць у школу чараўніцтва і магіі Хогвартс. У Хогвартсе Гары знаходзіць сяброў — Рона Уізлі і Герміёну Грэйнджэр, вывучае магію і адкрывае для сябе свет чараўнікоў. У той жа час ён даведваецца пра сваё мінулае: што яго бацькі былі забітыя злым чараўніком Валдэмортам і што ён сам неяк здолеў выжыць пасля нападу.