Курс красамоўства на беларускай для ўсіх жадаючых

Доктар філалагічных навук набірае ахвотных навучыцца прыгожа, запамінальна і правільна прамаўляць па-беларуску. 

13373_2.jpg

Праўдзіва адкажыце сабе на чатыры пытанні, прыведзеныя ніжэй.
Вывучалі беларускую мову ў школе, магчыма, універсітэце, умееце чытаць-пісаць, аднак калі прыходзіцца штосьці сказаць, язык становіцца каменным, а з горла вырываюцца нейкія незразумелыя гукі?
Назіраеце за выступоўцамі і вам так хочацца быць на іх месцы, як і яны, складна і прыгожа гаварыць па-беларуску, даносячы сваю думку і зачароўваючы сваім вымаўленнем?
Вам прыходзіцца выступаць перад аўдыторыяй, але кожны раз вы адчуваеце найвялікшае хваляванне і ніяк не можаце авалодаць ім?
Выступаючы, вы хочаце паводзіць сябе нязмушана і натуральна? І не чырванець, не блытацца ў словах, не мэкаць і не бэкаць?
Калі хоць на адно пытанне вы адкажаце «так», то тады прыйшоў час вам заняцца сваім красамоўствам.І я гатова дапамагчы ў гэтым. Мяне завуць Лілея Плыгаўка, я доктар філалагічных навук і стратэгічны коўч. Усё сваё прафесійнае жыццё выкладаю беларускую мову (школа, ВНУ, курсы і прыватныя ўрокі), даследую і папулярызую беларускую мову ў Беларусі і за яе межамі.
Больш за 25 гадоў узначальвала кафедру, затым цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Літве, які падрыхтаваў каля 1000 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і злучаў Беларусь і Літву навукова, культурна і адукацыйна. Лекцыі ва ўніверсітэтах розных краін. Сотні выступленняў на міжнародных навуковых канферэнцыях, форумах, культурных мерапрыемствах, прэзентацыях, нарадах, перамовах. Сцэнічнае мастацкае чытанне вершаў і прозы. Інтэрв’ю ў СМІ. Я ведаю, што і як сказаць у канкрэтнай сітуацыі перад канкрэтнай аўдыторыяй. І я з радасцю перадам вам свае веды і вопыт.
На практычным курсе беларускага красамоўства вы:
- узбагаціце свой лексічны запас і навучыцеся віртуозна ўжываць вобразныя сродкі мовы;- ліквідуеце прабелы ў арфаграфіі і граматыцы, павысіце пісьменнасць;- навучыцеся валодаць сваім голасам, дыкцыяй, невербальнай камунікацыяй;- навучыцеся ўпэўнена трымацца перад публікай, а таксама ўплываць на яе;- сфарміруеце свой індывідуальны маўленчы імідж і камунікатыўны стыль.
Таму калі вы хочаце паспяхова прэзентаваць свае праекты, пісаць граматныя тэксты, валодаць харызмай выступоўцы, які ўмее кіраваць аўдыторыяй, то мой «Практычны анлайн-курс беларускага красамоўства» — гэта тое, што патрэбна вам менавіта цяпер. У ім я спалучаю ўласныя метадычныя напрацоўкі па беларускай мове, індывідуальны коўчынг і камунікатыўны падыход.
Курс можа быць розным па працягласці і змесце ў залежнасці ад вашага ўзроўню развіцця вусных і пісьмовых навыкаў і пастаўленай мэты. Маю аўтарскую базавую праграму мы мадыфікуем пад вас. Вы атрымаеце ўсе неабходныя метадычныя матэрыялы ў розных фарматах, тэсты, заданні і іншае. І, канешне, бонусы.
Зацікавіла мая прапанова? Звяртайцеся:тэл. +37069806710 (Viber, WhatsApp, Telegram)
скайп. lilija.plygavka
эл.п. saulute@tut.by
Выступаць па-беларуску прэстыжна і модна! Чакаю вас!
На правах рэкламы, nn.by