«Класіка ля Ратушы з velcom»: цяпер фотавыстава
На Плошчы Свабоды ў Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная сёлетняму фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom». Аўтары здымкаў — звычайныя аматары канцэртаў класічнай музыкі, якія праходзілі ў Мінску амаль два месяцы.
Ідэя правядзення выставы пачалася з фотаконкурсу. Ужо з 8 ліпеня, калі адбыўся першы канцэрт у межах фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom», наведвальнікі канцэрта рабілі фота і выкладалі іх у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #классикасвелком. Журы знаходзіла здымкі па хэштэгу і ацэньвала іх мастацкую вартасць. У выніку з некалькіх соцень прац быў абраны 31 фотаздымак, што ўвайшоў выставу.
«На фестывалі, акрамя музыкі, была яшчэ і атмасфера, эмоцыямі ад якой хочацца дзяліцца, — пракаментавала ідэю Юлія Дайнека, загадчык упраўлення маркетынгу кампаніі velcom. — Нам захацелася, каб гэтыя ўражанні выйшлі за межы віртуальнай рэальнасці, каб імі маглі наталіцца і звычайныя мінакі».
Журы ацэньвала не толькі здымкі, але і подпісы да іх. Бо словы таксама адлюстроўваюць эмоцыі і перадаюць атмасферу канцэртаў.
Хто тыя шчасліўчыкі, чые фота трапілі на выставу? Гэта людзі розных узростаў і сфераў дзейнасці. Напрыклад, Дар’я — прафесійная музыкантка, якая прыходзіла на вечары класічнай музыкі. Канцэрты ёй настолькі падабаліся, што яна не магла не фатаграфаваць тое, што адбываецца вакол. Аляксандр — аматар фатаграфіі. Ён любіць назіраць за тым, як мяняецца горад у залежнасці ад надвор’я і часу сутак.
Усе пераможцы сцвярджаюць, што нават з дапамогай самага звычайнага смартфона можна зрабіць досыць якасныя фотаздымкі. Галоўнае — гэта падабраць ракурс і не ленавацца рабіць шмат здымкаў.
У склад журы фотаконкурсу ўвайшлі: галоўны спецыяліст аддзела ўстановаў культуры і культурна-асветніцкай працы ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Кацярына Лучына, дырэктар канцэртнага агенцтва «Эквилибриум АРТС» Захар Дудзінскі, загадчык аддзела брэнд-менеджменту velcom Дзмітрый Курловіч, а таксама фатографы Вадзім Заміроўскі і Сяргей Плыткевіч.
Фотавыстава будзе адкрытая да 1 верасня. Арганізатары праекта перакананыя: такая выстава пад адкрытым небам кажа, што напрацягу тыдня надвор’е псавацца не будзе.