Пачаўся запіс на курсы «Спеўнага сходу»

«Спеўны сход» запрашае на двухмесячныя бясплатныя курсы. На працягу сямі заняткаў вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнай песняй, знайсці свой голас і па сканчэнні праспяваць некалькі песен.

Фота: budzma.by

Фота: budzma.by


Вядучая курсаў – Вікторыя Міхно, спявачка гурта GUDA, дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва і кіраўнік яе вакальнага аддзяленьня.
Курсы пачнуцца 13 лютага і будуць праходзіць па панядзелках у цэнтры Мінска. Напрыканцы курсаў вас чакае іспыт. Пачатак заняткаў а 19.00, працягласць — 2 гадзіны.
Калі вы жадаеце патрапіць на двухмесячныя бясплатныя курсы ад «Спеўнага сходу», запоўніце, калі ласка, гэту форму. Апошні дзень прыёма заявак — 10 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. 
Паводле прэс-рэлізу