Гурт «БеZ обмежень» выпусціў песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў і ўкраінскіх воінаў (відэа)

Украінскі гурт "БеZ обмежень" 19 жніўня прэзентаваў песню "Героям", прысвечаную ўкраінскім воінам і ўдзельнікам пратэстаў у Беларусі.


Песня створана сумесна з Алегам Сабчуком (СКАЙ), Іванам Леньё, Сяргеем Салаўём (KOZAK SYSTEM) і Артурам Даніелянам. "Гэты трэк — падтрымка для ўкраінскіх воінаў, а таксама для ўсіх людзей, якія пратэстуюць цяпер у Беларусі. Для ўсіх нязломным і моцных духам", — гаворыцца на youtube-канале гурта.
"Песня "Героям" была напісаная Сяргеем Танчынцам каля паўгода таму для нашых, украінскіх воінаў, аднак зусім нядаўна пачаліся вядомыя ўсім падзеі ў суседняй дзяржаве — Беларусі. Большасць людзей, якія выйшлі на вуліцы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, падтрымліваюць тыя ж прынцыпы, што і ўкраінцы ў часы Рэвалюцыі Годнасці.
Менавіта таму БЕZ абмежаванняў прынялі рашэнне зрабіць песню на дзвюх мовах: украінскай і беларускай. Мастацкі пераклад на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі".