Супрацоўнікі і студэнты БДУ выйшлі на акцыю пратэсту
У Мінску каля галоўнага корпуса БДУ на праспекце Незалежнасці выйшлі на акцыю салідарнасці пратэсту супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.
Пратэстоўцаў, нягледзячы на дождж, больш за сотню чалавек. Яны падпісваюць зварот да рэктара БДУ аб падтрымцы іх патрабаванняў да ўладаў: адстаўка Лукашэнкі і ЦВК, правядзенне новых выбараў, спыненне гвалту з боку сілавікоў, прыцягненне іх да адказнасці за катаванні, вызваленне ўсіх затрыманых і палітвязняў.
Колькасць удзельнікаў расце, яны скандуюць «Жыве Беларусь». Удзельнікі кажуць, што хочуць падтрымаць бастуючых работнікаў заводаў.
Паводле tut.by