Факультатыў «Тэатральны крытык» распачне працу ў Мінску
Форум эксперыментальных пластычных тэатраў PlaStforma і Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB запускаюць Факультатыў тэатральнай крытыкі!
У рамках ПлаSтформы-2019 тэатральны крытык і выкладчыца Алена Мальчэўская правядзе пяць заняткаў для тых, хто не проста хоча разбірацца ў сучасным тэатры, але і пісаць пра яго. Заняткі пройдуць у нефармальнай атмасферы гуртка тэатральнай крытыкі. Не важна, які ў вас вопыт. Не важна, ці вы хочаце напісаць прафесійную рэцэнзію або проста цікава расказаць у сябе ў фэйсбуку пра тое, як схадзілі ў тэатр. Важна, што вас цікавіць пытанне, як перавесці ўражанні і думкі ў тэкст. Важна ваша жаданне пісаць, абмяркоўваць і ўзаемадзейнічаць.
Алена Мальчэўская — тэатральны крытык, выкладчыца, журналістка. У 2010 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як тэатральны крытык супрацоўнічае з рознымі беларускім СМІ (AFISHA.TUT.BY, where Minsk, «Літаратура і мастацтва»). Выкладае тэатральныя курсы ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts ў Беларусі і на факультэце журналістыкі БДУ.
Кошт праходжання курса — 50 BYN. Білеты.
Удзельнікам і удзельніцам факультатываў прадастаўляецца зніжка 50% на ўсю глядацкую праграму ПлаSтформы-2019.
Калі: 26 студзеня — 23 лютага 2019 года | 11: 00-12: 20 | Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB (Куйбышава, 22 (4 1/2 паверх)