Дызайнерскiя вясновыя вакацыі
Айда зробім на вясновых вакацыях прыемныя падарункі для ўсёй сям'і разам з мастачкай Кацярынай Рымашэўскай у "Дзiцячых творяых майстэрнях" гарерэi "Ў"!
Гэта не проста падарункі, але сапраўдныя прадметы інтэр'еру!
Курс "Набор фантазёра" адкрыты для дзяцей 9-14 гадоў.
Удзельнікі заняткаў створаць унікальныя прадметы дэкору з дрэва, выкарыстоўваючы жывапісныя, графічныя і дэкаратыўна-прыкладныя тэхнікі.
Кожны занятак будзе тварэннем яркага i непаўторнага прадмета мастацтва!
Вынік 5 заняткаў — гэта 5 аўтарскіх прадметаў, якія ўпрыгожаць ваш дом на доўгія гады. Скульптура, магніты, ключніца, партрэт гадаванца, сябра або сваяка, разнастайныя фігуркі на любую тэму!
Вядучая — мастачка Кацярына Рымашэўская. У праекце робіць акцэнт на развіццё фантазіі, свабоды выказвання, пачуцця гумару і яркіх фарбаў у працы з візуальнымі вобразамі.
Дайце магчымасць дзіцяці крэатыўна, ад душы стварыць уласны дызайн прадмета, дазволіўшы адчуць сябе сапраўдным мастаком-вынаходнікам навакольнага свету!
Заняткі будуць з 28 сакавіка па 1 красавіка, з 11.00 да 12.30 Кожны дзень на Нямізе 5-40.Даведкі па тэл. +375 (33)3035960Абавязковы запіс па тэлефоне, альбо онлайн:
https://goo.gl/forms/aD7LR4eyz39PUX9u2
Паводле прэс-рэліза