Дудар. Алесь Лось

Нараджэньне, шлюб, ураджай, перамогу, свабоду  — усё вястуе Дудар.



losj.jpg

Фота: kenozero.ru

Гаспадар аграсядзібы "Хутар дудара" Алесь Лось

Ён нарадзіўся ў 1958-м. Стаў прафесійным мастаком і адрадзіў батлеечны тэатр. Захапіўся этнаграфіяй і фальклорам і навучыўся рабіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды граць на іх. 

Шмат паездзіў па свеце, але ўрэшце асеў на лясным хутары на Валожыншчыне, дзе ладзіць фэсты і школы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі на прынцыпах спасціжэння традыцыйнай народнай культуры.

Аляксандар Матафонаў, Валянціна Аксак для "Радыё Свабода"