Даведацца пра культуру сексуальных стасункаў у ВКЛ можна будзе 5 верасня
У чацвер, 5 верасня 2019 года, у 18.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Наталлі Сліж «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.» (Мінск: Тэхналогія, 2019).
Гарадзенскі гісторык Наталля Сліж доўгі час даследуе гісторыю шлюбу, сацыяльна-прававы статус жанчыны, асобныя аспекты міжполавых дачыненняў, актыўна звяртаючыся да методыкі гендарных даследаванняў. Выданне манаграфіі “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.” стала падагульненнем шматгадовай працы – і адной з самых гарачых кніжных сенсацый гэтага лета!
У гэтай кнізе інтымныя дачыненні жыхароў нашай краіны ў XVI–XVII стагоддзях разглядаюцца ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным вымярэнні. Па сутнасці, яны даследуюцца як складаная канструкцыя – ад уяўленняў да адхіленняў.
Падчас прэзентацыі вы зможаце:
- набыць кнігу;- атрымаць аўтограф;- задаць пытанні пра “беларускую камасутру”.
Запрашаем! Уваход вольны.Узрост: 18+
Кантакты: тэл. 8-028-269-47-92, e-mail firm@tn.by.
Паводле прэс-рэлізу