Беларускія пісьменнікі выказалі падтрымку Майдану
Заява Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дарагія сябры, браты і сёстры!
У гэтыя лёсавызначальныя дні і ночы ад імя пісьменнікаў Беларусі выказваем вам сваю шчырую павагу і падтрымку.
Салідарызуючыся са сваімі ўкраінскімі калегамі, беларускія пісьменнікі далучаюць свой голас да вольных украінскіх гімнаў і жадаюць братэрскаму народу-суседу вытрымкі, мудрасці і мужнасці на
еўрапейскім шляху!
Будзьце годнымі памяці сваіх нацыянальных герояў!
Слава Украіне!
10 снежня 2013 г.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў:
Валянціна Аксак
Эдуард Акулін
Уладзімір Арлоў
Ірына Багдановіч
Рыгор Барадулін
Лявон Баршчэўскі
Анатоль Бароўскі
Генадзь Бураўкін
Пятро Васючэнка
Анатоль Вярцінскі
Ніл Гілевіч
Юрка Голуб
Леанід Дайнека
Генрых Далідовіч
Леанід Дранько-Майсюк
Галіна Дубянецкая
Алесь Жук
Віктар Жыбуль
Сяргей Законнікаў
Васіль Зуёнак
Віктар Казько
Віктар Карамазаў
Галіна Каржанеўская
Анатоль Кудравец
Хрысціна Лялько
Леанід Маракоў
Алесь Масарэнка
Іван Мельнічук
Уладзімір Някляеў
Алесь Пашкевіч
Барыс Пятровіч (Сачанка)
Алесь Разанаў
Міхаіл Скобла
Юры Станкевіч
Кастусь Цвірка