МЗС Літвы: За апошнюю ноч ўкраінская ўлада страціла давер ЕС

Спыніць гвалт і распачаць неадкладныя крокі для аднаўлення даверу заклікала ўкраінскую ўлада Літва, якая старшынствуе ў ЕС. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса.



linas_linkiaviczus.jpg

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус
«Мой заклік да ўкраінскай улады — неадкладна спыніць гвалтоўныя дзеянні і правакацыі, расследаваць ўсе выпадкі прымянення сілы і пакараць адказных» — гаворыцца ў заяве.
«Украінская ўлада за апошні час, асабліва гэтай ноччу, страціла шмат даверу. Толькі зрабіўшы неадкладныя крокі для захавання еўрапейскіх каштоўнасцяў, яны могуць пачаць шлях да аднаўлення даверу», — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Па словах Лінкявічуса, падзеі на плошчы Незалежнасці паказалі «свядомы выбар, і ўкраінская ўлада выступае супраць еўрапейскага шляху, выбар, які зусім процілеглы таму, пра што прэзідэнт Януковіч казаў публічна».


Як вядома, у ноч на 11 снежня спецпадраздзяленні МУС правялі аперацыю па зачыстцы Майдана ад пратэстуючых. Аднак ні «ачысціць» Майдан, ні вызваліць будынак Дома прафсаюзаў і Кіеўскага савета сілавікам не ўдалося.
pravda.com.ua