Майдан збіраецца пратрымацца яшчэ, як мінімум, 6 дзён

Украінская спявачка Руслана Лыжычко заклікала мітынгоўцаў заставацца на Майдане Незалежнасці у Кіеве мінімум да 17 снежня.



ruslana.jpg

"Шэсць дзён мы прастаім, я ўпэўнена", - сказала яна, звяртаючыся ў чацвер ноччу са сцэны да мітынгоўцаў, якія ў сваю чаргу станоўча адгукнуліся на такі заклік.
Руслана таксама паведаміла, што нядаўна на Еўрамайдан ў Кіеў прыбылі 5 аўтобусаў з мітынгоўцамі з Коламыі і 5 аўтобусаў з аднаго з гарадоў Валынскай вобласці.
Акрамя таго, раней яна паведаміла, што некалькі аўтобусаў з мітынгоўцамі, якія накіроўваюцца на кіеўскі майдан, пад'язджалі ў Жытомір.
Вядучы са сцэны паведаміў, што Еўрамайдан Ужгарада абвясціў мабілізацыю мітынгоўцаў на кіеўскі Майдан.
Як вядома, 17 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраінска-расійскай міждзяржаўнай камісіі. Паводле слоў прэм'ер -міністра Украіны Мікалая Азарава, урад працуе над падрыхтоўкай двухбаковых дакументаў.
pravda.com.ua