Бясплатны канцэрт Вольскага адбыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
Увечары пятніцы ў вядомай "Пясочніцы" адбыўся нечаканы канцэрт вядомага Лявона Вольскага.
Інфармацыя пра гэтую імпрэзу з'явілася літаральна за некалькі гадзін да пачатка, але людзей было вельмі шмат.
Лявон выдаў якасны электрычны канцэрт, па якому ўсе ўжо вельмі сумавалі з той нагоды, што ў апошні час былі толькі акустычныя выступы.
Падчас канцэрту ўсе маглі зрабіць ахвяраванні на карысць пацярпелых ад гвалту падчас апошніх падзей, набыць сцягі ды іншую нацыянальную сымболіку.
Прагучалі амаль усе вядомыя гіты розных часоў - "Песьня пра каханне", "Паветраны шар" ды іншыя.Напрыканцы ўсе разам спявалі наівядомейшыя "Тры чарапахі" і "Простыя словы".
Развітваючысь, Лявон сказаў, што ен упэўнены ў тым, што зусім хутка гурт зможа сустрэцца з усімі сваімі аматарамі ў любым горадзе краіны. "НАШАЙ КРАІНЫ" - падкрэсліў ен.