«Akute» прэзентавалі ў Мінску альбом «Рэальнасць і сны» (фота)
11 красавіка гурт «Akute» прадставіў мінскай публіке свой новы альбом. Плытка магілёўскай каманды атрымала назву «Рэальнасць і сны» і стала трэцяй паўнавартаснай студыйнай працай гурта.

Жывая прэзентацыя альбому, што адбылася ў клубе «RE:PUBLIC», сабрала поўную залу слухачоў.








