Адкрылася выстава жывапісу Івана Козела, прысвечаная 50-годдзю мастака
6 чэрвеня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава жывапісу Івана Козела, прысвечаная 50-годдзю мастака.
У экспазіцыі прадстаўлены каля 45 твораў розных гадоў, у тым ліку краявіды, партрэты і нацюрморты.
Выкананнем беларускіх народных песень удзельнікаў адкрыцця вітаў хор Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (мастацкі кіраўнік Алена Ісайкіна).
6 чэрвеня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава жывапісу Івана Козела, прысвечаная 50-годдзю мастака.
У экспазіцыі прадстаўлены каля 45 твораў розных гадоў, у тым ліку краявіды, партрэты і нацюрморты.
Выкананнем беларускіх народных песень удзельнікаў адкрыцця вітаў хор Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (мастацкі кіраўнік Алена Ісайкіна).
Як адзначыў першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, наша Бацькаўшчына вельмі розная ў словах, гуках, спевах і фарбах. “Так яна гучыць і на палотнах Івана Козела. Я
слухаў хор і бачыў тое, што чую. І нічога тут дзіўнага няма, бо Іван Козел чалавек надзвычай сціплы па сваёй чалавечай прыродзе, гэтак і як народ наш, можа задужа сціплы. Але ў гэтай сціпласці ёсць
велізарны творчы патэнцыял. У Івана гэты патэнцыял агромністы. Калі я аглядаю ягоныя творы, бачу традыцыю. Самае традыцыйнае — гэта Гасподзь Бог. І калі мы адрынем тое, што нам дадзена Богам
— як дамы будаваць, як дзяцей нараджаць, як зямлю сваю любіць, тады нас проста не будзе. Іван у лепшым сэнсе гэтага слова спавядае тое, што запачаткавана класікамі сусветнага і беларускага
жывапісу Якабам ван Рейсдалам, Апалінарам Гарэўскім, Вітольдам Бяляніцкім-Бірулям, Віталём Цвіркам, Гаўрылам Вашчанкам і Анатолем Бараноўскім. І нездарма гэтая выстава агучана такім магутным цудоўным
спевам, арганічным сапраўднаму мастацтву Івана Козела, — сказаў Рыгор Сітніца.
Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацвазнаўства Яўген Шунейка адзначыў, што ў акадэміі пануе такі клімат, “калі мы не змушаем мастакоў быць мадэрністамі альбо
традыцыяналістамі. “Галоўнае, каб гэта было ад душы. І сёння мы якраз прысутнічаем на выставе, дзе творчасць ад душы. Шчаслівы лёс мастака, калі ён у такім узросце ўжо склаўся як
асоба і ўнёс свой важкі ўклад у наш беларускі краявід, слаўны сваімі імёнамі. Менавіта ў XX — пачатку XXI стагоддзяў адбыўся трыумф беларускага краявіду, як аднаго з вядучых жанраў жывапісу.
І здаецца, што цяжка супрацьстаяць аўтарытэтам. Тым не менш, Іван Козел стварыў свой стыль нацыянальнага краявіду, сказаў ў гэтым жанры сваё слова і вучыць маладых мастакоў адкрываць па-новаму нашыя
жывапісныя і невычарпальныя беларускія землі. Гэта — такі заклік, каб мы ізноў пакрочылі па нашых дарогах, завіталі на малую радзіму, дзе хто нарадзіўся, звярнулі увагу на мемарыяльныя
мясціны, — сказаў Шунейка.
Ён назваў выставу “вельмі змястоўнай і станоўчай, якая паказвае шмат цікавых і жывых, этапных і важных твораў, якія пакідаюць вельмі аптымістычнае уражанне, а таксама вялікі патэнцыял
жывапісца.
Іван Козел нарадзіўся 29 красавіка 1962 года ў вёсцы Неўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 1996 годзе, вучыўся ў Мая
Данцыга і Аляксея Марачкіна. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, пераважна ў краявідзе. З 1989 года — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. Творы Козела
знаходзяцца ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Крычаўскім гістарычным музеі, прыватных зборах
Беларусі і ЗША. Сябра БСМ з 1999 года, з 2001 года выкладае ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка.
Як адзначае мастацвазнаўца Людміла Касяк, “Іван Козел працягвае лепшыя традыцыі айчыннай школы рэалістычнага жывапісу. Мы бачым замілаванасць някідкімі вясковымі краявідамі, любоў да сівой
даўніны, што пацвярджаюць такія чыстыя ў яго творчасці архітэктурныя відарысы старажытных гарадоў і мястэчак. “Восень у Полацку, “Жыровіцкая святыня,
“Маёнтак у Лошыцы, “Мінск. Траецкае прадмесце Івана Козела адначасова сведчанне ўдумлівых адносін, неабыякавасці і пашаны да гістарычнай спадчыны і творчага
пераасэнсавання знакавых помнікаў гісторыі краіны…
Выставу працуе да 24 чэрвеня.