Макс Шчур — пераможца прэміі імя Ежы Гедройца-2016 (фотарэпартаж)

Увечары 12 кастрычніка ў мінскім гатэлі «Рэнэсанс» адбылася ўрачыстая цырымонія ўганаравання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

Узнагароджанне лаўрэата

Узнагароджанне лаўрэата


Прэмія заснавана ў 2011 годзе, прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Яе заснавалі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца.

uraczystaja_atmasfera_u_zale_logo.jpg

Урачыстая атмасфера ў зале
Летась лаўрэятам прэміі стаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці». Сёлета сярод 29 твораў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію трапіла 6 кніг: «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

Пераможцы мінулых гадоў

Пераможцы мінулых гадоў


Пераможцу абірала журы ў складзе якой былі Ігар Бабкоў (беларускі празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014), Анджэй Бжэзецкі (польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса «Nowa Europa Wschodnia»), Сяргей Дубавец (беларускі пісьменнік, журналіст), Малгажата Ноцунь (польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара «Nowa Europa Wschodnia»), Людміла Рублеўская (беларуская пісьменніца, літаратурны крытык) і Ганна Янкута (беларуская перакладчыца, літаратурны крытык).

Вядомая беларуская пісьменніца і крытык Людміла Рублеўская прадстаўляе кнігу Алеся Пашкевіча "Рух"

Вядомая беларуская пісьменніца і крытык Людміла Рублеўская прадстаўляе кнігу Алеся Пашкевіча "Рух"


Па выніках конкурсу ва ўрачыстай атмасферы было абвешчана рашэнне журы. Трэцяе месца заняў Андрэй Адамовіч з кнігай «Таўсьціла і лешч». Прыз — паездка ў Берлін.

Узнагароджанне за 3-е месца

Узнагароджанне за 3-е месца


Другое месца — Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Белая муха, забойца мужчын». Прыз — паездка ў творчы адпачынак на месяц на востраў Готланд, Швецыя.

4_15_logo.jpg

Узнагароджанне за 2-е месца
Лаўрэятам пятай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стаў Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт». Абвесціў пераможцу надзвычайны пасол Рэспублікі Польша ў Беларусі Конрад Паўлік.

3_13_logo.jpg

Лаўрэата абвяшчае Надзвычайны Пасол Рэспублікі Польша ў Беларусі Конрад Паўлік 
Нажаль, самаго лаўрэята не было, таму прыз — чэк на 5 тыс. еўра атрымаў яго прадстаўнік.

2_14_logo.jpg

akcjor_kupalauskaha_teatra_ales_padaljaka_pradstauljau_knihi_z_szort_lista_logo.jpg

Акцёр Купалаўскага тэатра Алесь Падаляка прадстаўляў кнігі з шорт-ліста

Музычную атмасферу ствараў гурт Shuma

Музычную атмасферу ствараў гурт Shuma


Пра аўтара-пераможцу:

Макс Шчур (нар. 5.12.1977 у Берасці) — беларускі паэт, перакладчык, празаік, эсэіст. У беларускім друку публікуецца з пачатку 1990-х: «Першацвет», «ЛіМ», «Полымя», «Крыніца», «Nihil», «Фрагмэнты», «Arche», «pARTisan», «Дзеяслоў», «Беларус», «Новы час», «Запісы БІНіМ». З 2013 г. рэдагуе віртуальны літаратурны часопіс «ЛітРАЖ».
Аўтар кніг паэзіі «Амфітэатар» (1999), «Раньні збор» (2006), «Амальгама» (2010), «Летні час» (2014) і нізкі апавяданняў «Ліст, знойдзены на папялішчы» (2011). Асобныя творы перакладаліся на польскую, чэшскую, славенскую і шведскую мовы.
Як перакладчык найбольш вядомы сваім перастварэннем кніг Л. Кэрала «Алесіны прыгоды ў Цудазем’і» (2002, 2013) і «На тым баку люстэрка». Перакладае з англійскай, іспанскай, чэшскай і славацкай моў. Прадстаўлены ў анталогіі перакладной паэзіі «Галасы з-за небакраю» (2008).
Больш артыкулаў пра Макса Шчура

Пра кнігу:

«Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.