25 верасня СБП узнагародзіць пераможцаў літаратурнага конкурсу "Экслібрыс"

25 верасня (чацвер) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурса "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава.



ulasau_contest.jpg

Нагадаем, гэты конкурс — для маладых літаратараў: пісьменнікаў, літаратурных крытыкаў і перакладчыкаў, не старэйшых за 35 гадоў. Да ўдзелу ў ім прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову.

У гэтым годзе пераможцамі сталі Крысціна Бандурына, Антон Рудак, Ганна Севярынец, Хведар Сумкін, Аляксей Шэін.

Прызы ўручаць прадстаўнікі кампаніі Prestigio, грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!", газеты "Наша Ніва".

А ад сёння, 22 верасня, СБП пачне публікацыю твораў фіналістаў на сайце арганізацыі lit-bel.org. Сачыце за абнаўленнямі!

Месца: Крэатыўная прастора ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58, корпус 6).

Пачатак у 18.30. Уваход - вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”