«Жыве Беларусь» цяпер у спісе МУС як нацысцкі сімвал

МУС унесла лозунг «Жыве Беларусь» у спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.

_roznae__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

Паводле версіі Міністэрства ўнутраных спраў, словы «Жыве Беларусь» і адказ на іх «жыве», калі яны суправаджаюцца паднятай рукой з распрастанай далонню, — гэта калабарацыянісцкае прывітанне і сімвал 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й пяхотнай дывізіі Вафен СС у гады Другой сусветнай вайны.

Ці лічыцца вокліч «Жыве Беларусь» без жэставага суправаджэння «нацысцкім», у дакуменце МУС не пазначана.

Папярэдні пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі складаўся з 10 пунктаў, цяпер іх — 52. Спіс сёння апублікавалі на pravo.by.