Жыхары Брэста зноў выйшлі на акцыю пратэсту супраць акумулятарнага завода

Традыцыйная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва завода адбываецца ў нядзелю, 13 студзеня.

foto_brest_miting_2018_4.jpg

Жыхары Брэста ў чарговы раз сабраліся на плошчы Леніна, каб пратэставаць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Акцыі адбываюцца кожную надзелю з 25 лютага -- ужо амаль год. 13 студзеня на акцыі выступалі Дзед Мароз і Снягурка, удзельнікі віншавалі адзін аднаго са старым Новым годам, спявалі беларускія песні і традыцыйна кармілі галубоў. Відэа акцыі змясціў у фэйсбуку грамадскі і палітычны актывіст, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Актывісты перыядычна падаюць заяўкі на правядзенне акцый пратэсту, але ўлады не даюць дазвол. Як паведамляў раней «Новы час», улады ў чарговы раз забаранілі правядзенне мітынгаў.