Звольненая рэктар Універсітэта культуры

Звольнена рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліна Корбут, перадае Еўрарадыё.

Аліна Корбут разам са сваімі студэнтамі / sb.by

Аліна Корбут разам са сваімі студэнтамі / sb.by

"Па ініцыятыве наймальніка", — пракаментавалі сітуацыю Еўрарадыё ў прыёманай універсітэта. Хто будзе выконваць абавязкі кіраўніка навучальнай установы, пакуль не вядома.
Наймальнік Аліны Корбут — Міністэрства культуры, якім кіруе былы рэктар гэтага ж універсітэта Юрый Бондар. Корбут заняла пасаду рэктара акурат пасля прызначэння Бондара міністрам у 2018 годзе. Што стала прычынай звальнення — не зразумела.
"Аліна Корбут — чулы і прыстойны чалавек, які любіць студэнтаў. Калегі казалі, што яна пяменніца нашай геніяльнай рэктаркі Я.Д. Грыгаровіч. То-бок гэта выкладчыцкая дынастыя. Перарвалі...", — напісала выкладчыца ўніверсітэта, культуролаг Юлія Чарняўская.