Зробім чысцей! Прыбярэм смецце вакол возера пад Мінскам

У Беларусі «глабальная прыборка» праходзіць з 2012 года. Гэтым разам прыбяруць у прыбярэжнай паласе возера ў вёсцы Юхноўка, што ў 12 кіламетрах ад Мінска.

1_pryborka2018.jpg


Пад Мінскам 5 кастрычніка адбудзецца «глабальная прыборка», падчас якой ачысцяць ад смецця берагі жывапіснага возера ў в. Юхноўка. Мерапрыемства праходзіць як частка сусветнай кампаніі «Зробім!» Пры падтрымцы Coca-Cola HBC Belarus, МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ і Мінпрыроды.

У глабальнай кампаніі «Let's Do It! — World Clean-up» штогод удзельнічае каля 16 мільёнаў чалавек у 113 краінах свету. Усе яны імкнуцца да простай мэты — зрабіць свет чысцей.

Рух нарадзіўся ў Эстоніі, натхніўшы ў 2008 годзе 50 тысяч чалавек выйсці з дому і прыбраць смецце па ўсёй краіне. У Беларусі сацыяльная акцыя праходзіць з 2012 года, і з тых часоў валанцёры штогод прыбіраюць з лясоў і паркаў да тысячы кубаметраў адходаў.

На гэты раз парадак навядуць у прыбярэжнай паласе возера ў вёсцы Юхноўка, што ў 12 кіламетрах ад Мінска. Возера падсілкоўвае рака Волма, а вада ў ім чыстая — у гарачыя дні збірае натоўпы мясцовых жыхароў і гасцей.

Бліжэй да восені вадаём «акальцоўвае» паласа смецця. Возера ўжо прыбіралі ў мінулым годзе, але з тых часоў вакол яго зноў сабралася шмат смецця. Зараз берагі плануецца ачысціць цалкам.

«Ідэі «глабальнай прыборкі» набіраюць папулярнасць сярод беларусаў. Дзясяткі людзей збяруцца разам, каб ачысціць ад смецця возера і паказаць прыклад іншым. Такія ініцыятывы дазваляюць змяніць грамадскую думку да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя», — растлумачылі ва ўнітарным прадпрыемстве «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

У «глабальнай ўборцы» прымуць удзел валанцёры, супрацоўнікі Цэнтра экалагічных рашэнняў, унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», студэнты МГЭІ імя А.Д.Сахарава, БДУ і проста неабыякавыя да навакольнага асяроддзя.

 Паводле прэс-рэлізу