Зміцер Дашкевіч: «Мы пад акупацыяй вайсковай хунты, якая ні перад чым не спыніцца — закону няма»

Цяпер ужо абсалютна відавочна: мы пад акупацыяй вайсковай хунты, якая ні перад чым не спыніцца — закону няма. І словы Лукашэнкі пра тое, што знойдзем кожнага — гэта не метафара, гэта рэальнасць, якая абрынецца на нас, калі мы толькі спынімся.

photo_2020_11_12_21_27_12.jpg


Адзін хлапак распавядаў мне на арышце, што калі на Акрэсьціна 11 жніўня супрацоўнікі не хацелі выклікаць аднаму 73-гадоваму затрыманаму хуткую, нейкая доктарка заявіла: "Я выклікаю, бо мне тут 23-і 200-ы (труп) не трэба". Другі сукамернік сведчыў, што на трэція суткі, калі ў камерах курчылася ў 5-10 больш людзей за магчымае, а на прадоле і вуліцы кругласуткава чуліся стогны і свіст дубінак — хлопцы пачалі тарабаніць у дзверы і патрабаваць хто вызвалення, хто суду — абы толькі скончыўся гэты жах. Адкрылася кармушка і адзін з чорных папярэдзіў: "Глядзіце, Лука сказаў, што закону няма — сядзіце ціха".


Брутальнае і публічнае забойства Рамана Бандарэнкі дэманструе ўсім, што закону няма. Дый нават, што значыць забойства Рамана і многіх іншых — ні ў кога смяротнай зброяй не стралялі, але людзей катавалі (і аднаму Богу вядома, як доўга) і збівалі да смерці. Жахлівая, шакуючая праўда пра колькасць закатаваных яшчэ адкрыецца нам потым. Але цяпер ужо абсалютна відавочна: мы пад акупацыяй вайсковай хунты, якая ні перад чым не спыніцца — закону няма. І словы Лукашэнкі пра тое, што знойдзем кожнага — гэта не метафара, гэта рэальнасць, якая абрынецца на нас, калі мы толькі спынімся.
Я разумею, што і страшна, і цяжка — я і сам не ўсё магу рабіць, што хацелася б. Але Бог кожнаму дае сваю меру магчымасцяў у змаганні за Праўду. Сёння кожны можа запаліць свечку ў акне, у іншы дзень нехта можа прыйсці на пахаванне героя, які бараніў Бел-Чырвона-Белы сцяг, у наступны нехта здолее сам узняць Сцяг. Толькі не здавайся! Сёння, калі Рамана Бандарэнку абдымаюць прабітыя рукі Таго, хто таксама аддаў Сваё жыццё за людзей, думай над сваёй мерай магчымасьцяў у змаганні за Валадарства Праўды.
facebook.com