Зянон Пазняк у Вільні адкрываў помнік бацьку Наталлі Арсенневай (фота)

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ і палітэмігрант Зянон Пазняк наведаў колішнюю сталіцу Вялікага княства Літоўскага.



У суботу на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні з удзелам Пазняка, а таксама вядомага мастака Алеся Марачкіна адбылося адкрыццё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеннева, бацькі славутай беларускай паэтэсы Наталлі Арсеньневай.

Помнік быў асвечаны айцом Леанідам Акаловічам.

"Еўрарадыё"