Зінаіда Міхнюк: У Берасці павялічваецца колькасць маламаёмасных сем'яў

У Берасці падалі заяўку на правядзенне пікета да сусветнага Дня абароны дзяцей — 1 чэрвеня. Заўнікам пікета выступіла кіраўнік Берасцейскага аддзялення прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк.



brest_mihniuk.jpg

Актывістка распавяла пра тое, якія асноўныя мэты і задачы будзе мець мерапрыемства:

— Пікетаванне мы хочам правесці на тэму малаёмасных сем’яў і сем’яў, якія маюць дзяцей-інвалідаў. Узровень жыцця зараз такі, што ўсё больш і больш сем’яў папаўняюць тую катэгорыю, якая называецца маламаёмаснай. Гэта праблема.

Заяўка пададзена ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Пікетаванне запланаванае ў дазволеным уладамі месцы — парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя