Зінаіда Міхнюк стала выконваючай абавязкі кіраўніка РЭП
Кіраўнік Берасцейскага абласнога аддзялення прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк стала выконваючай абавязкі кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі.
Зінаіда Міхнюк лічыць, што з новымі абавязкамі справіцца пры яе вялікім вопыце працы ў прафсаюзе з дапамогай Генадзя Федыніча. Ён будзе побач у якасці саветніка- кансультанта.
Мэта новага кіраўніка акрыліць людзей,
кажа Зінаіда Міхнюк:
— Мы як працавалі, так і будзем працаваць. Я буду рабіць усё, каб у нашым прафсаюзе, у мужных, кваліфікаваных працоўных вырасталі крылы, каб яны маглі адукоўваць, расказваць іншым рабочым пра тое, якім патрэбен быць прафсаюз.
Паводле Зінаіды Міхнюк, іх вопытныя юрысты будуць дапамагаць рабочым бараніць свае правы і законнасць.
І калі ўлада не зразумее, што папраўлены дэкрэт №3 пра дармаедаў, зноў выкліча хвалю абурэння, то работы у прафсаюза будзе хоць адбаўляй.