Затрыманыя гісторык і навуковец Андрусь Мастыка і яго жонка Таццяна Мастыка
Затрыманыя гісторык і навуковец Андрусь Мастыка і яго жонка Таццяна Мастыка, якая ў мінулым узначальвала грамадскае аб’яднанне «Гісторыка».

Учора да іх з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і па якой справе, невядома. На вобшук у кватэру адваката не пусцілі, піша «Наша Ніва».
Паводле апошняй інфармацыі, Таццяна зараз знаходзіцца ў цэнтральным апараце КДБ, яе статус невядомы. Месцазнаходжанне Андруся пакуль невядомае.