Затрыманы былы дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч
Пра затрыманне Алега Сільвановіча паведаміў у сваім блогу ў Facebook рэжысёр Андрэй Курэйчык.
Як паведамлялі Naviny.by, крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да былога гендырэктара нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» была ўзбуджаная ў траўні 2018 года.
Прэтэнзіі да былога кіраўніку кінастудыі у праваахоўнікаў паўсталі з-за фільма «С 8 марта, мужчины», які выйшаў на экраны ў 2014 годзе. Паведамлялася, што расійскія кампаніі атрымалі ад пракату фільма амаль 3 млн долараў, уклаўшы ў яго стварэнне 500 тысяч. Пры гэтым беларускі Мінкульт і «Беларусьфільм» прыбытку ад укладзеных сродкаў і выкарыстання фільма не атрымалі і не могуць прэтэндаваць на даход з-за страты правоў.