Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі «МУС-ЛГБТ»

Ён удзельнічаў у флэшмобе, калі акторы тэатру пераапрануліся ў міліцэйскую форму з вясёлкавымі пагонамі, паведамляе svaboda.org.

mus_4_1.png


Міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі «МУС-ЛГБТ», якую праводзіла тэатральная лабараторыя “Фартынбрас”. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Свабодным тэатры.
У РУУС Цэнтральнага раёну Мінска ў адказ на запыт Радыё Свабода паведамілі, што ў іх такога затрыманага няма. Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў адмовіўся паведамляць інфармацыю па тэлефоне.
Сябры студэнта бачылі, як яго затрымліваюць. Яны кажуць, што іх сябра затрыманы паводле артыкула 23.34 адміністрацыйнага кодэксу «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».
6 снежня Свабодны тэатр правёў флэшмоб у адным з гандлёвых цэнтраў Мінска. Студэнты тэатральнай лабараторыі “Фартынбрас” пры Свабодным тэатры ўдзельнічалі ў флэшмобе, пераапрануўшыся ў міліцэйскую форму з вясёлкавымі пагонамі.
Усяго ў акцыі ўдзельнічалі тры студэнты лабараторыі.