Затрымалі дзяўчыну, якая прыйшла на суд над Вольгай Залатар

Сёння днём ля збудавання Мінскага гарадскога суда затрымалі 32-гадовую Таццяну Батуру, паведамляюць праваабаронцы.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Паведамляецца, што яна хацела патрапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар. Але дзяўчына не прайшла кантроль на рамках перад залай суда — яе затрымалі.
Відавочцы бачылі, як яе звезлі на шэрым бусе ў невядомым кірунку. Цяпер месцазнаходжанне Таццяны невядома — у РУУСах кажуць, што яе ў іх няма.