Запісалі за дзень да затрымання. Гурт РСП сёння правядзе анлайн-канцэрт

Гурт РСП сёння правядзе анлайн-канцэрт. Паглядзець яго можна на YouTube ў 20:00. Калектыў «Разбітае сэрца пацана» вырашыў выступіць у рамках онлайн-фестывалю «Артысты Перамогі», але для падстрахоўкі не стаў запісваць канцэрт онлайн, а зрабіў запіс загадзя. Праз дзень, 13 лютага, артыстаў затрымалі на канцэрце на турбазе пад Смалявічамі.

dsc_6140_0.jpg

Як паведамляла міліцыя, яны «перасеклі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем бчб-сімволікі», нагадвае «Еўрарадыё». «Пад выглядам музычнай вечарыны на аздараўленчай базе каля Смалявічаў сабраліся актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў», — паведамляла прэс-служба МУС.

Усяго былі затрыманыя 68 чалавек, сярод якіх удзельнікі групы, уключаючы фронтмэнаў Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага, менеджарка каманды Настасся Доль, спявачка LEAR, удзельнікі гуртоў Panska Moc і Ok-Band.

Усе ўдзельнікі групы РСП атрымалі 15 сутак і выйдуць заўтра, 28 лютага.