За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1649 пацыентаў з COVID-19
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1649 новых выпадках каронавіруса за суткі. Усяго ж, паводле звестак ведамства, з пачатку эпідэміі COVID-19 быў выяўлены ў 150602 чалавек.
За суткі выпісаныя 1444 пацыента, а ўсяго ачунялі 127528 чалавек, перадае REFORM.by.
Міністэрства аховы здароўя таксама прызнала смерць семярых пацыентаў з каронавірусам за суткі. Усяго ж пандэмія забрала ў Беларусі жыцці 1222 пацыентаў.
За мінулыя суткі выканана 12664 тэсты. Усяго ў краіне праведзена больш за 3,46 млн тэстаў.